Ананас (Ananas) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства брамеліевых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Ананас |
Ананас буйначубковы (Ananas comosus) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсямейства: | Bromelioideae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Ananas Mill., 1754
|
|
Закрыць
Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ў трапічнай Амерыцы. Культывуюць ананас буйначубковы. Найбольшыя плантацыі на Гаваях і Філіпінскіх а-вах, у Малайзіі, Мексіцы, Бразіліі, на Кубе. Вырошчваюць у аранжарэях і як пакаёвую расліну.
Лісце скурыстае, амаль лінейнае (даўжыня да 90 см), па краях калючазубчастае, утварае прыкаранёвую разетку. Кветкі сабраны ў густое суквецце. Цвіце на другі—трэці год. Шышкападобнае залаціста-жоўтае суплоддзе складаецца з многіх ягад (пладоў), важыць 3—5, радзей каля 16 кг. Плады сакаўныя і духмяныя, багатыя цукрам, арганічнымі солямі і вітамінамі, ядомыя. 3 лісця некаторых відаў ананасу атрымліваюць валакно. Размнажаюць вегетатыўна — атожылкамі або верхавінкавымі чаранкамі.