Анастасій Андрэевіч Вансяцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анаста́сій Андрэ́евіч Ванся́цкі (30 мая [12 чэрвеня] 1898 года, Варшава — 5 лютага 1965, Сент-Пітэрсберг) — рускі эмігранцкі палітык. Адзін з заснавальнікаў рускага фашызму, лідар Усерасійскай фашысцкай арганізацыі (УФА), а таксама адзін з лідараў Усерасійскай фашысцкай партыі (УФП) у 1934—1935 гадах.
Анастасій Андрэевіч Вансяцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Анастасий Андреевич Вонсяцкий польск.: Anastasij Wonsiacki | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Канстанцін Аляксеевіч Сцяклоў | ||||||
Нараджэнне |
12 чэрвеня 1898(1898-06-12) |
||||||
Смерць |
5 лютага 1965(1965-02-05) (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Андрэй Мікалаевіч Вансяцкі | ||||||
Маці | Ніна Анастасьевна Вансяцкая (Плюшчэўская) | ||||||
Жонка |
1) Люба Мурамская (шлюб прызнаны несапраўдным) |
||||||
Дзеці | ад адносін з Эдзіт Прысцылай Вансяцкай (Ройстэр): Андрэй (1950 — ?) | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква | ||||||
Партыя | УФП, УФА | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1916—1920 | ||||||
Прыналежнасць | |||||||
Званне | капітан | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1933 годзе арганізаваў і ўзначаліў УФА, якая ў 1934 годзе аб’ядналася з Расійскай фашысцкай партыяй (РФП) — найбуйнай арганізацыяй у асяроддзі рускай эміграцыі, утворанай на Далёкім Усходзе. Разам з генеральным сакратаром РФП К. У. Радзаеўскім стаў лідарам з’яднанай Усерасійскай фашысцкай партыі. Пасля разрыву ў 1935 годзе з Радзаеўскім (аднавіў супрацу з ім у 1940 годзе) ізноў узначаліў УФА да чэрвеня 1941 года. У чэрвені 1942 года быў арыштаваны і асуджаны ў ЗША. Пасля вызвалення ў 1946 годзе адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.