Ангіяграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ангіяграфія — метад кантраснага рэнтгеналагічнага даследавання крывяносных сасудаў. Ужываецца ў рэнтгенаграфіі, рэнтгенаскапіі, камп’ютарнай тамаграфіі. Ангіяграфія вывучае функцыянальны стан сасудаў, вакольнага крывацёку і працягласць паталагічнага працэсу.
Напрыклад, ангіяграма сасудаў галаўнога мозгу са спецыфічнай карцінай дапамагае дыягнаставаць хваробу Моямоя.