Андрэй Камар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Камар (? — пасля 1788) — грамадскі дзеяч. З шляхецкага роду герба «Радван» Пінскага павета. З 1772 г. староста шаламецкі (в. Шаломкі ў Оўруцкім павеце), з 1778 г. ротмістр пінскі. Пакінуў апісанне падарожжа водным шляхам «Надзейная рэляцыя пра Каралеўскі канал, выкапаны ад ракі Мухавец, які ўпадае ў Буг і Віслу, і ад ракі Піны, якая цячэ ў Прыпяць і Днепр» («Relacja niezawodna o kanale KKM ci od rzeki Muchawca do Bugu i Wisły wpadającej, a od rzeki Piny do Prapeci i Dniepru płynącej wykopanym», 1788 г.). Адзначыў гаспадарчае значэнне Каралеўскага канала, прапанаваў зрабіць сплаўнымі іншыя рэкі. Апісанне Камара выдаў у 1791 г. Е. Язерскі.
Хуткія факты Андрэй Камар, Нараджэнне ...
Андрэй Камар | |
---|---|
| |
Нараджэнне | невядома |
Смерць | не раней за 1788 |
Дзейнасць | пісьменнік, грамадскі дзеяч |
Закрыць