Аперацыя «Матадор» (2005)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аперацыя «Матадор» (англ.: Operation Matador) — ваенная аперацыя пад Эль-Каімам, якая праводзілася з 8 па 19 мая 2005 года корпусам марской пяхоты ЗША супраць пазіцый паўстанцаў, звязаных з Аль-Каідай, у паўночна-заходняй правінцыі Ірака, Анбар. Аперацыя Матадор была самай масіраванай ў Іраку з часу штурму Фалуджы. Асноўная мэтай аперацыі была ліквідацыя паўстанцаў, замежных добраахвотнікаў[3] у рэгіёне, вядомым як перавалачны пункт і транзітны цэнтр кантрабанды зброі з Сірыі.
Аперацыя «Матадор» (2005) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна | |||
| |||
Дата | 8—19 мая 2005 | ||
Месца | Эль-Каім, Ірак | ||
Вынік | перамога ЗША | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Падраздзяленні 2-й дывізіі марской пяхоты на працягу 11 дзён зачышчалі тэрыторыю, якая ўтрымлівалася баевікамі, знішчыўшы 125 паўстанцаў і захапіўшы ў палон 39[4]. Страціўшы 9 альбо 22 марпехаў забітымі і 40 параненымі[2][4], амерыканцам не ўдалося захапіць аднаго з лідараў Аль-Каіды Абу Мусаба Заркаві, які быў паранены, але змог схавацца.
Марпехі мелі загад нанесці ўдар па партызанскіх базах побач з сірыйскай мяжой, з якіх баевікі здзяйснялі аперацыі ў Рамадзі, Масуле, Фалуджы і Багдадзе. Амерыканцы дзейнічалі на поўнач ад Еўфрата ў раёне Ірака, які яны амаль на год у вялікай ступені пакінулі без увагі.
Аперацыя ставіла сабе мэтай пакласці канец хвалі партызанскіх нападаў. Яна праходзіла з пераменным поспехам, так як марпехам не ўдалося ўвайсці ў судотык з буйнымі сіламі праціўніка, якія меркавана[5][6] часткова схаваліся на сірыйскай тэрыторыі.
У самым пачатку «Матадора» марпехам прыйшлося ўступіць у незапланаваны 12-гадзінны бой з партызанамі ў мястэчку Убайдзі. У выніку раптоўнага ўдару не атрымалася.
У лістападзе таго ж года тут была праведзена аперацыя «Сталёвы заслон».