Аргунь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аргу́нь (у верхнім цячэнні — Хайлар; руск.: Аргу́нь[1], бур. Υргэнэ, манг.: Эргүнэ, эвенк.: Ергэне, кіт.: 额尔古纳河) — рака ў Расіі і Кітаі, правы складнік ракі Амур. Па Аргуні праходзіць частка мяжы Расіі і Кітая.
Хуткія факты Аргунь, Характарыстыка ...
Аргунь | |
---|---|
руск. Аргунь, бур. Υргэнэ, манг. Эргүнэ, эвенк. Ергэне, кіт. 额尔古纳河 | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1620 км |
Басейн | 164 000 км² |
Расход вады | 340 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Рака Керулен |
• Месцазнаходжанне | Вялікі Хінган |
• Каардынаты | 49°56′16″ пн. ш. 122°27′53″ у. д.HGЯO |
Вусце | Амур |
• Каардынаты | 53°19′56″ пн. ш. 121°28′37″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амур → Ахоцкае мора |
Кітай | Унутраная Манголія, Хэйлунцзян |
Расія | Забайкальскі край |
Краіны | |
Код у ДВР | 20030200112118100000022 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 1620 км, з іх 951 км — памежны ўчастак. Плошча вадазбору 164 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Вялікага Хінгана. Цячэ пераважна ў шырокай даліне, бліжэй да вусця даліна звужаецца. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 340 м³/сек, за 425 км ад вусця — 192 м³/с (аб’ём сцёку — 6,06 км³/год)[2]. Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку мая[1].
Прытокі: Газімур, Гэньхэ, Урулюнгуй, Карабон, Серабранка, Мулачы, Запісіна, Джэін, Калтарма, Лубія, Будзюмкан, Джэлір, Лугакан і іншыя[3].