Аўрора (крэйсер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аўрора.
«Аўро́ра» — крэйсер 1-га рангу Балтыйскага флоту, вядомы роляй у Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Закладзены ў 1897 годзе ў Санкт-Пецярбургу на суднабудаўнічым заводзе Новае Адміралцейства. Названы ў гонар паруснага фрэгата «Аўрора», які вызначыўся пры абароне Петрапаўлаўска-Камчацкага.