Базіліка Дабравешчання
From Wikipedia, the free encyclopedia
Базіліка Дабравешчання (іўр.: כנסיית הבשורה, араб. كنيسة البشارة) — каталіцкі храм у Назарэце (Ізраіль), узведзены на месцы, дзе паводле каталіцкай традыцыі здарылася Дабравешчанне Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Найбуйнейшая хрысціянская царква Блізкага Усходу. Мае ганаровы статус «малой базілікі», прысвоены ёй у 1964 годзе Папам Паўлам VI. Месца хрысціянскага паломніцтва. У базіліцы служаць манахі ордэна францысканцаў.
- Не блытаць з праваслаўнай царквой Дабравешчання ў Назарэце
Каталіцкая царква | |
Базіліка Дабравешчання | |
---|---|
32°42′08″ пн. ш. 35°17′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Ізраіль |
Горад | Назарэт |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Лацінскі патрыярхат Іерусаліма |
Благачынне | Назарэт |
Ордэнская прыналежнасць | францысканцы |
Архітэктурны стыль | мадэрнізм |
Архітэктар | Джавані Муцыа |
Дата заснавання | 1969 |
Вышыня | 49 м |
Стан | Дзеючы храм |
Сайт | basilicanazareth.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сучасны будынак царквы пабудавана ў 1969 годзе на месцы, дзе стаяла першапачаткова ранневізантыйская царква, а пасля царква эпохі крыжовых паходаў. Царква складаецца з двух узроўняў, ніжні ўзровень уключае Грот Дабравешчання, які многія хрысціяне лічаць рэшткамі жылля Дзевы Марыі і месцам, дзе адбывалася евангельская падзея Дабравешчання.