Балгарыя на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балгарыя дэбютавала на конкурсе песні Еўрабачанне ў 2005 годзе. З моманту першага ўдзелу Балгарыя толькі 4 разы змагла прайсці ў фінал, у 2007 годзе, калі краіну прадстаўлялі Эліца Тодарава і Стаян Янкулаў з песняй «Water», якія ў выніку набралі 157 балаў і занялі 5 месца. А таксама ў 2016, 2017 і 2018 гадах. Лепшым вынікам Балгарыі на конкурсе стала 2 месца, якое атрымаў Крысціян Костаў у 2017 годзе. Горшы вынік паказаны ў 2005 у Кіеве, у выніку якога балгарскі гурт Kaffe заняў 19 месца ў паўфінале конкурса, набраўшы 49 балаў.
Хуткія факты Балгарыя, Удзелы ...
Балгарыя | |
---|---|
Вяшчальнік | BNT |
Адбор | Нацыянальны (2005-2009, 2011-2012)
Унутраны (2010, 2013, 2016-2017) |
Удзелы | |
Удзелы | 12 (4 у фінале) |
Першы выступ | 2005 |
Лепшы вынік | 2, 2017 |
Горшы вынік | 19 (паўфінал), 2005 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
Закрыць
За 4 года ўдзелу ў фінале Балгарыя атрымала 1245 балаў, а ў паўфінале — 1251 бал.