Беларуская АЭС
атамная электрастанцыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская атамная электрастанцыя — атамная электрастанцыя, размешчаная ў трыкутніку паміж аграгарадкамі Варняны, Гервяты і Міхалішкі пад горадам Астравец непадалёк ад мяжы з Літвой[4]. АЭС мае два рэактары агульнай магутнасцю 2300 МВт. У 2021 годзе прайшоў запуск першага энергаблока БелАЭС, а ў 2023 — другога[5]. Паводле планаў, пасля пуску ў эксплуатацыю другога энергаблока Беларусь павінна ператварыцца ў нета-экспарцёра электраэнергіі.[6] Увод БелАЭС дазволіць зэканоміць каля 5 млрд куб.м прыроднага газу, адпаведна, знізіць долю выкаплёвага паліва ў вытворчасці электраэнергіі з 95 % да 60 %[7]. Акрамя таго, БелАЭС дапаможа скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года на 35 %.[8]
Хуткія факты Беларуская АЭС, Краіна ...
Беларуская АЭС | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Уласнік | Канцэрн Белэнерга[1] |
Статус | узвядзенне будынка рэактара першага энергаблока |
Год пачатку будаўніцтва | 31 мая 2012[2] |
Увод у эксплуатацыю | лістапад 2020 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | плануецца 2300 МВт |
Характарыстыкі абсталявання | |
Колькасць энергаблокаў | 0 |
Будуецца энергаблокаў | 2 |
Тып рэактараў | ВВЭР-1200 (АЭС-2006[3]) |
Эксплуатаваных рэактараў | 1 |
Іншая інфармацыя | |
Сайт | РУП «Белорусская АЭС» |
На карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць