Беларуская вёска
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вёска — асноўны тып сельскага паселішча на Беларусі. Узнікла пры рассяленні земляробаў. Вёскам уласцівы ўклад жыцця, звязаны з сельска-гаспадарчай вытворчасцю і народнай традыцыйна-бытавой культурай. На працягу многіх стагоддзяў вёска была хавальніцай самабытных народных традыцый, што стварала грунт для нацыянальнага адраджэння і этнічнага самазахавання беларускага народа. Гісторыя вёскі адлюстроўвае працэс засялення і асваення этнічнага абшару, развіцця вытворчых сіл і сацыяльна-эканамічных адносін, зменлівую этнапалітычную сітуацыю.