Бліцкрыг
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бліцкрыг (значэнні).
Бліцкрыг (ням.: Blitzkrieg, ад Blitz — «маланка» і Krieg — «вайна») — тэорыя вядзення хуткацечнай вайны, паводле якой перамога дасягаецца ў тэрміны, якія лічацца днямі, тыднямі ці месяцамі, да таго, як праціўнік здолее мабілізаваць і разгарнуць свае асноўныя ваенныя сілы. Створана напачатку XX стагоддзя Альфрэдам фон Шліфенам.