Брагінскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бра́гінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці Беларусі. Працягласць з захаду на ўсход — 46 км, з поўначы на поўдзень — 93 км. Мяжуе з Лоеўскім і Хойніцкім раёнамі Гомельскай вобласці, а таксама з Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцямі Украіны. У Брагінскім раёне знаходзіцца самая паўднёвая кропка Беларусі — за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Ніжнія Жары. Адміністрацыйны цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Брагін.
Брагінскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Гомельскую вобласць | ||||
Уключае | 7 сельсаветаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Брагін | ||||
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 | ||||
Буйнейшыя паселішчы |
Брагін Камарын |
||||
Старшыня райвыканкама | Аляксандр Васільевіч Кохан | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 85,64 %, руская 12,23 % Размаўляюць дома: беларуская 64,47 %, руская 29,91 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
14 211 чал.[1] (20-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 7,27 чал./км² (20-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 91,84 %, рускія — 4,3 %, украінцы — 3,07 %, іншыя — 0,79 %[1] |
||||
Плошча |
1 960,46[2] (9-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Сярэдняя вышыня |
110—120 м |
||||
Часавы пояс | UTC+2 | ||||
Код аўтам. нумароў | 3 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раён утвораны падчас другога ўзбуйнення БССР 8 снежня 1926 года ў складзе Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскай акрузе. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 25 снежня 1962 годзе ў склад Брагінскага раёна ўключана бо́льшая частка тэрыторыі скасаванага Камарынскага раёна (гарадскі пасёлак Камарын і 8 сельсаветаў)[3].
У складзе раёна больш за 70 населеных пунктаў, у тым ліку гарадскія пасёлкі Брагін і Камарын. Падзяляецца на 7 сельсаветаў (Буркоўскі, Вуглоўскі, Камарынскі, Малажынскі, Малейкаўскі, Новаялчанскі, Чамярыскі); частка тэрыторыі падпарадкоўваецца непасрэдна райсавету. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС уся тэрыторыя раёна была забруджаная радыёнуклідамі, частка населеных пунктаў увайшла ў зону адсялення. 33 % тэрыторыі раёна (64 437 га) уваходзіць у склад Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.