Буганда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Буганда — традыцыйнае каралеўства ва Угандзе. Кіраўнікі Буганды называюць сябе кабака. З XVIII па XX стагоддзе каралеўства Буганда адыгрывала значную ролю ў цэнтральнай Афрыцы. Імя «Уганда», якая з'яўляецца назвай Буганды на мове суахілі, англічане выкарыстоўвалі ў 1894 годзе пры стварэнні пратэктарата з цэнтрам у Бугандзе. Нароўні з англійскай, выкарыстоўваецца мова луганда.