Вавілона-асірыйская культура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вавілона-асірыйская культура — культура народаў, што насялялі ў 4—1 тыс. да н.э. Месапатамію (Двухрэчча Тыгра і Еўфрата, тэрыторыя сучаснага Ірака) і стварылі буйныя дзяржавы — Шумер, Акад, Вавілонію і Асірыю. Матэрыяльная культура Месапатаміі мела дастаткова высокі ўзровень. З 3-га тыс. да н.э. тут вядомы ліццё і коўка металаў, чаканка і філігрань. У ваеннаей тэхніцы выкарыстоўваліся калясніцы (пач. 2-га тыс.), панцыры з медных пласцінак (сярэдзіна 2-га тыс.), мячы, каменныя і наплаўныя масты і інш. У 7 ст. да н.э. ў Асірыі пабудаваны першы каменны акведук.