![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/Waikato_river_750px.jpg/640px-Waikato_river_750px.jpg&w=640&q=50)
Вайката (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайката — найдаўжэйшая рака Новай Зеландыі. Працякае праз цэнтральную частку Паўночнага вострава, пераважна праз рэгіён Вайката, даўжыня — 425 кіламетраў. Бярэ свой пачатак на ўсходніх схілах Руапеху; злучыўшыся з ракой Тангарыра, выцякае ў возера Таупа, самае вялікае па плошчы новазеландскае возера. Перад утокам у Таупа ў яго паўночна-ўсходняй частцы, рака ўтварае каскад вадаспадаў — вадаспады Хука, а выцякаючы з Таупа, бярэ шлях на паўночны захад праз раўніну Вайката. Нясе свае воды ў Тасманава мора, у вусці ракі, паўднёвей Окленда, размешчаны Порт Вайката. Ад назвы ракі паходзіць назва рэгіёна Вайката.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Хуткія факты Вайката, Характарыстыка ...
Вайката | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 425 км |
Басейн | 13 701 км² |
Расход вады | 340 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Возера Таупа |
Вусце | Тасманава мора |
• Каардынаты | 37°22′10″ пд. ш. 174°42′29″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Тасманава мора |
Краіна | |
![]() |
|
![]() |
Закрыць