Валгаградскі хуткасны трамвай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валгаградскі хуткасны трамвай (руск.: Волгоградский скоростной трамвай) — трамвайная сістэма з элементамі метрапалітэна ў расійскім горадзе Валгаградзе[1], якая налічвае 22 станцыі, размешчаныя на адной лініі даўжынёй 17,3 км. З іх участак даўжынёй 7,1 кіламетра ў складзе шасці станцый («Плошча Леніна», «Камсамольская», «Піянерская», «Прафсаюзная», «ТЮГ» і «Ельшанка») пракладзены пад зямлёй паводле стандартаў метрапалітэна, пры гэтым станцыя «Піянерская», у сілу асаблівасцяў рэльефу мясцовасці, размешчаная на эстакадзе над поймай ракі Царыца. Наземны ўчастак перабудаваны са звычайнай трамвайнай лініі для забеспячэння вялікіх хуткасцяў руху і мінімізацыі перасячэнняў з іншымі відамі транспарту. Штогадовыя перавозкі складаюць каля 10 млн пасажыраў.
Валгаградскі хуткасны трамвай | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Расія |
Горад | Валгаград |
Дата адкрыцця | 5.11.1984 |
Даўжыня ліній | 17,3 км |
Колькасць станцый | 22 |
Колькасць ліній | 1 (2 маршруты) |
Валгаградскі хуткасны трамвай на Вікісховішчы |
Часопіс «Forbes» паставіў Валгаградскі хуткасны трамвай на 4 месца ў спісе 12 самых цікавых трамвайных маршрутаў свету дзякуючы таму, што тунэлі пад зямлей змяняюцца месцамі без непасрэднага перасячэння.