Вал Атанарыха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вал Атанарыха — умацаваная лінія (вал), збудаваная правадыром вестгоцкага племя тэрвінгаў Атанарыхам. Размяшчаўся паміж берагамі рэк Герасіуса (сучасны Прут) і Дуная на зямлі остгоцкага племя таіфалаў (сучасная Алтэнія). Хутчэй за ўсё, для будаўніцтва вала выкарыстоўваліся старыя рымскія ўмацаванні (лімес), якія зваліся Limes Transalutanus.