Васіль Захаравіч Корж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Захаравіч Корж (1 студзеня (13 студзеня) 1899, вёска Хорастава, цяпер Салігорскі раён, Мінская вобласць — 5 мая 1967, Мінск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1944). Член УКП(б) з 1929 (з 1952 КПСС).
Васіль Захаравіч Корж | |
---|---|
Мянушка | Камароў |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1899(1899-01-01) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 1967(1967-05-05)[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Інтэнацыянальныя брыгады, Савецкі партызанскі рух і Народны камісарыят унутраных спраў СССР[4] |
Гады службы | 1921—1946 |
Званне |
|
Камандаваў | Пінскім партызанскім злучэннем |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР (1949—1953), старшыня калгаса «Партызанскі край» Салігорскага раёна (1953—1963) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922—1925, грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939. З 1940 загадчык сектара Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў, які з чэрвеня 1941 вёў баі з нацыстамі. Увосень 1941 на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абласцей. Член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б і камандзір Пінскага партызанскага злучэння. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба (1949). У 1949—1953 намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР, потым да 1963 старшыня калгаса «Партызанскі край» Салігорскага раёна.[5]