Ваўкавыска-Камянецкі строй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваўкавы́ска-Камяне́цкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Панямонні: Ваўкавыскі, Пружанскі і Камянецкі раёны. Бытаваў у асяроддзі сялян і дробнай шляхты ў XIX — першай палове XX стагоддзяў.
Жаночая вопратка складалася з кашулі, спадніцы, фартуха, пояса, галаўнога ўбору і ўпрыгажэнняў. Мужчынская вопратка складалася з кашулі, нагавіц, рознакаляровага тканага пасу. Верхняя вопратка — сярмяга, куртка, кажух і інш. Дынамічнасць і ўзнёсласць мастацкага вобразу дасягалася каскадам складак андарака, світкі і выбеленага кужалю наміткі[1].