Вектарная графіка
спосаб адлюстравання ў камп’ютарнай графіцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вектарная графіка (таксама называецца геаметрычным мадэляваннем ці аб’ектава-арыентаванай графікай) — гэта від камп’ютарнай графікі, у якім выявы ўтвараюцца з геаметрычных прымітываў (пункты, лініі, крывыя і многавугольнікі), апісваных матэматычнымі раўнаннямі. Назва ўжываецца ў проціпастаўленні з растравай графікай, у якой выява ўтвараецца з набора піксэляў.