Вера Рыгораўна Тарасік
беларуская акцёрка (1899—1986) / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарасік.
Вера Рыгораўна Тарасік (30 верасня 1899 — 22 красавіка 1986) — беларуская актрыса, настаўніца.
Хуткія факты Вера Рыгораўна Тарасік, Дата нараджэння ...
Вера Рыгораўна Тарасік | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 30 верасня 1899(1899-09-30) |
Дата смерці | 22 красавіка 1986(1986-04-22) (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Член у |
Закрыць
Скончыла Мінскае гарадское вучылішча (1916). Удзельніца Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (1917—1920), Беларускага савецкага тэатра. У 1920—1956 г. В. Тарасік працавала настаўніцай.
Пра самабытны талент В. Тарасік пісаў Змітрок Бядуля[1]. Стварыла на сцэне каларытныя народныя характары, напр. Агата і Марыля («Паўлінка» і «Раскіданае гняздо», Я. Купала), Ганна («Модны шляхцюк», К. Каганец), Ульяна («Хам», Э. Ажэшка), Дарота і Мар'я («Бязвінная кроў» і «Пісаравы імяніны», У. Галубок).