Вецер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вецер — струмень паветра або іншых газаў, якія складаюць атмасферу. На Зямлі вецер узнікае як вынік агульнай цыркуляцыі атмасферы. Звычайна вецер бывае вызваны розніцай атмасфернага ціску і накіраваны ад зоны высокага ціску да зоны нізкага ціску. Але ў сярэдніх геаграфічных шыротах з-за сілы Карыёліса вецер вее звычайна па лініі аднолькавага ціску. Тэрмін «вецер» звычайна ўжываецца ў метэаралогіі для акрэслення гарызантальнага складніка ветру. Вецер — адзін з асноўных элементаў фарміравання надвор’я, з гэтай прычыны метэаролагі вельмі дакладна вымяраюць хуткасць ветру (у м/с) і кірунак. Кірунак ветру мае назву таго боку, з якога вее, напрыклад, калі вецер вее з поўначы на поўдзень, ён мае назву паўночны.
Шматгадовыя назіранні за кірункам ветру адлюстроўваюць у выглядзе своеасаблівага графіка — ружы вятроў.