Вожыкавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́жыкавыя (Erinaceidae[1]) — сямейства ў атрадзе Eulipotyphla. Да нядаўніх часоў гэта сямейства адносілі да атрада Erinaceomorpha, які быў аб’яднаны з парафілетычным атрадам Soricomorpha у атрад Eulipotyphla. Атрад Eulipotyphla прызнаны навуковай супольнасцю монафілетычным[2]; атрад Soricomorpha быў прызнаны парафілетычным, бо Soricidae маюць больш нядаўняга агульнага продка з Erinaceidae, чым іншыя прадстаўнікі Soricomorpha[3].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Вожыкавыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Еўрапейскі вожык (Erinaceus europaeus) | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Erinaceidae G. Fischer, 1814 | |||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вожык (значэнні).
Erinaceidae уключаюць у сябе сапраўдных вожыкаў (падсямейства Erinaceinae) Еўразіі і Афрыкі і гімнур (падсямейства Hylomyinae) Паўднёва-Усходняй Азіі. Калісьці гэта сямейства адносілі да атрада Insectivora, але цяпер гэты атрад прызнаны навукова неактуальным з прычыны поліфіліі[1].