Воўк у Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Воўк для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, самы буйны прадстаўнік беларускай фаўны сабачых, значны аб’ект навуковых даследванняў і важны культурны сімвал.
Папуляцыя ваўкоў на тэрыторыі Беларусі — донарская, якая падтрымлівае папуляцыю ваўкоў на тэрыторыі заходнееўрапейскіх дзяржаў, пры гэтым поўнач Беларусі бесперашкодна падсілкоўваецца ваўком за кошт Пскоўскай і Наўгародскай абласцей Расіі[1].
Аптымальнай колькасцю ваўка ў сярэднім для тэрыторыі Беларусі лічыцца папуляцыя ў 2500-3000 асобін[1].