Вялікая ідэя (Грэцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікая ідэя (грэч. Μεγάλη Ιδέα) — ірэдэнтысцкая канцэпцыя грэкаў пад асманскай няволяй (Τουρκοκρατία), якая ставіла мэтай рэстаўрацыю Візантыйскай імперыі з цэнтрам у Канстанцінопалі. У асяроддзі грэчаскай знаці Канстанцінопаля (фанарыётаў) у XVIII—XIX стагоддзях яе рэалізацыя часта бачылася праз паступовую акумуляцыю ўлады ў Асманскай імперыі ў руках грэкаў, якія адыгрывалі значную ролю ў кіраванні і гандлі імперыі.
Тэрмін Μεγάλη Ιδέα упершыню прагучаў у гаворкі прэм'ер-міністра Грэцыі Іаана Калетыса падчас дэбатаў наконт Канстытуцыі, абвешчанай у 1844 годзе[1].
У вузейшым сэнсе, можа азначаць няўдалы план анексіі Заходняй Анатоліі і Усходняй Фракіі грэчаскай дзяржавай пад кіраўніцтвам Венізеласа.
Канцэпцыя выкарыстоўвалася ў ваенна-палітычных планах Расіі, у прыватнасці ў «грэчаскім праекце» Кацярыны II.