Вярэйкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вярэйкі.
Вярэйкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ваўкавыскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вярэйкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 553 |
Плошча | 138,94 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзявяткаўскага сельсавета[1]. У 1967 годзе ў склад сельсавета з Роскага пассавета перададзена вёска Жынаўцы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета дыло 29 населеных пунктаў[3]. 25 верасня 2003 года ў склад Субацкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Гоцевічы, Жынаўцы, Занцавічы, Зубаўшчына, Курапаты, Пожаркі, Славікі, Цярэшкі, Чырвоны Груд, Шніпава, Шулейкі)[4]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэплеўскага сельсавета (аграгарадок Рэпля, вёскі Бурнева, Ганасаўцы, Грыбаўцы, Духаўляны, Марцянаўцы, Мештуны, Навасады, Навасёлкі, Навікі, Пачуйкі, Петрашэўцы, Сугакі)[5]. 29 мая 2018 года скасаваны вёскі Зборы і Яцкова[6].
Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы раёна. Плошча 13894,2 га. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок Вярэйкі знаходзіцца на адлегласці 23 км ад Ваўкавыска, 79 км ад Гродна, 17 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1553 чалавекі[7], з іх 64,7 % — беларусы, 30,8 % — палякі, 3,0 % — рускія[8].