Вікіпедыя:Дробная праўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дробная праўка азначае, што існую версію артыкула адрозніваюць ад папярэдняй толькі паверхневыя змены: выпраўленне правапісу, тыпаграфікі, фарматавання і адлюстравання тэксту, пераразмяшчэнне тэксту без змены зместу і падобныя. Дробная праўка — гэта версія старонкі, калі па меркаванні аўтара яго праўка не патрабуе праверкі і не можа з’яўляцца прычынай абмеркавання. У спісах змен дробныя праўкі пазначаюцца малымі тлустымі літарамі др.
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Адпаведна, звычайная (значная) праўка — гэта праўка, якая мае быць правераная і ўзгодненая з усімі зацікаўленымі аўтарамі. Таму любая змена, якая ўплывае на сэнс артыкула, не можа з’яўляцца дробнай, нават калі такая праўка — гэта адно слова. Напрыклад, дадаванне альбо выдаленне адмаўлення «не» можа цалкам змяніць на адваротны сэнс сказа, абзаца, раздзела альбо артыкула.
Падзяленне на значныя і дробныя праўкі мае вялікае значэнне, бо рэдактары могуць уключыць ігнараванне дробных правак падчас прагляду апошніх змен. Зарэгістраваныя карыстальнікі могуць нават змяніць свае ўстаноўкі, каб дробныя праўкі не адлюстроўваліся ў спісе апошніх змен. Калі ёсць імавернасць, што іншы рэдактар можа аспрэчыць змену, то найлепшым выхадам будзе не пазначаць праўку як дробную.
Незарэгістраваным карыстальнікам не дазволена пазначаць змены як дробныя з мэтай прадухілення вандалізму.