Вікіпедыя:Значнасць асоб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Значнасць у Вікіпедыі — крытэрый уключэння артыкулаў, заснаваны на энцыклапедычнай прыдатнасці тэмы артыкула. Для ўключэння артыкула пра асобу яна мусіць быць у першую чаргу значнай для Вікіпедыі, не абавязкова знакамітай або папулярнай — хоць апошняе таксама не выключана.
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Сцісла:
|
Назва артыкула павінна называць суб’ект артыкула. Калі звестак дастаткова для артыкула пра саму асобу, яго варта назваць яе поўным імем, напрыклад Лявон Іванюк. Калі плануецца змясціць інфармацыю толькі пра адну падзею з жыцця асобы, варта назваць артыкул паводле гэтай падзеі, напрыклад Выпадак са Стывам Бартманам[en]. Часам звестак зашмат для артыкула пра асобу, тады частку з іх варта вынесці ў асобны артыкул, напрыклад Шэкспіраўскае пытанне.