Вікіпедыя:Старонкі размоў
старонка ўнутрыпраектнай прасторы ў адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У кожнага артыкула ёсць старонка размоў, на яе можна перайсці па ўкладцы «размовы» угары. На гэтай старонцы ўдзельнікі каардынуюць працу па стварэнні, паляпшэнні зместу і якасці артыкула. Асабліва важна гэта пры магчымай вайне правак. Свае старонкі размоў таксама ёсць у іншых старонак Вікіпедыі, усе яны знаходзяцца ў прасторах з няцотным кодам. Размовы, якія не тычацца пэўнай старонкі, звычайна, вядуцца на старонках у прасторы «Вікіпедыя:» — напрыклад, на форуме.
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |