Вікіпедыя:Унутраныя спасылкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Унутраныя спасылкі — патрэбны і магутны інструмент звязвання старонак унутры моўнага раздзелу Вікіпедыі.
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Правільнай расстаноўцы Унутраных спасылак — вікіфікацыі — варта надаваць не меншую ўвагу, чым змесціву артыкула: добры артыкул лёгка можна сапсаваць недахопам або лішкам спасылак.
Навошта патрэбныя спасылкі? У першую чаргу для таго, каб дазволіць чытачу глыбей азнаёміцца з прадметам артыкула. Ключавое пытанне: наколькі верагодна, што той, хто чытае гэты артыкул захоча прачытаць іншы артыкул, на які можна спаслацца?