Вільгельм Буш
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буш.
Генрых Хрысціян Вільгельм Буш (ням.: Heinrich Christian Wilhelm Busch; 15 красавіка 1832, Відэнзаль — 9 студзеня 1908, Мехтхаўзен, цяпер у межах Зезена) — нямецкі паэт-гумарыст і малявальшчык. За свае папулярныя сатырычныя вершы ў малюнках лічыцца адным з заснавальнікаў коміксаў. Аўтар папулярных кніг для дзяцей «Макс і Морыц» і «Пліх і Плюх».
Хуткія факты Вільгельм Буш, Імя пры нараджэнні ...
Вільгельм Буш | |
---|---|
ням.: Heinrich Christian Wilhelm Busch | |
| |
Імя пры нараджэнні | фр.: Heinrich Christian Wilhelm Busch |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1832(1832-04-15)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1908(1908-01-09)[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паэт, мастак, эсэіст, пісьменнік, аўтабіёграф, ілюстратар, дзіцячы пісьменнік, рысавальнік, карыкатурыст, дзеяч мастацтваў |
Вучоба | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Акрамя ілюстрацый да сваіх твораў, Буш з'яўляецца аўтарам больш за тысячы карцін (пераважна невялікага фармату), напісаных алеем. Пры жыцці аўтара яны заставаліся малавядомымі, і былі выстаўленыя толькі пасля яго смерці. Большасць карцін напісаны ў экспрэсіянісцкай манеры.
Сын крамніка. Навучаўся ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў, а таксама ў Антверпене і Мюнхене.