Вірус імунадэфіцыту чалавека
Віды вірусаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́рус іму́надэфіцы́ту чалаве́ка — рэтравірус з роду ленцівірусаў, які выклікае захворванне, якое павольна прагрэсіруе[3] — ВІЧ-інфекцыю[4][5].
- Гэты артыкул пра патаген — вірус імунадэфіцыту чалавека. Пра захворванне — артыкул ВІЧ-інфекцыя. Пра тэрмінальную стадыю хваробы — артыкул СНІД.
Вірус імунадэфіцыту чалавека | |||||||||
Стылізаваная выява сячэння ВІЧ[1] | |||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||
Primate lentivirus group | |||||||||
Віды | |||||||||
| |||||||||
Група паводле Балтымара | |||||||||
VI: алРНК-АТ-вірусы | |||||||||
|
Вірус паражае клеткі імуннай сістэмы, якія маюць на сваёй паверхні рэцэптары CD4: Т-хелперы, манацыты, макрафагі, клеткі Лангерганса[6], дэндрытныя клеткі, клеткі мікрагліі[7]. У выніку праца імуннай сістэмы прыгнятаецца і развіваецца сіндром набытага імуннага дэфіцыту (СНІД), арганізм хворага страчвае магчымасць абараняцца ад інфекцый і пухлін, узнікаюць другасныя апартуністычныя захворванні, якія не характэрныя для людзей са звычайным імунным статусам[8][9][10][11][12][13]. Без доктарскага ўмяшання апартуністычныя захворванні выклікаюць смерць пацыента ў сярэднім праз 9—11 гадоў пасля заражэння (у залежнасці ад падтыпу віруса)[10]. Пры правядзенні антырэтравіруснай тэрапіі працягласць жыцця пацыента можа быць падоўжана да 70—80 гадоў[14][15][16].