Вітая пара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вітая пара (англ.: twisted pair) — кабель, які аб’ядноўвае ў абалонцы адну ці больш пар правадоў. Кожная пара ўяўляе сабой два ізаляваныя правады, звычайна з медзі, звітыя вакол адзін аднаго.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Кабелі гэтага тыпу найчасцей моцна адрозніваюцца якасцю і магчымасцямі перадачы інфармацыі. Адпаведнасць характарыстык кабеляў вызначанага класу або катэгорыі вызначаюць агульнапрызнаныя стандарты (ISO 11801 і TIA-568). Самі характарыстыкі наўпрост залежаць ад структуры кабелю і ўжытых у ім матэрыялаў, якія і вызначаюць фізічныя працэсы, што адбываюцца ў кабелі падчас перадачы сігналу.