Габрыэле Д’Анунцыа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Габрыэле Д’Анунцыа (італ.: Gabriele D’Annunzio; 12 сакавіка 1863 — 1 сакавіка 1938) — італьянскі паэт, журналіст, драматург, удзельнік Першай сусветнай вайны. Значная постаць італьянскай літаратуры і палітыкі. Выдаваў творы пад псеўданімамі Il Vate («Паэт») і Il Profeta («Прарок»).
Габрыэле Д’Анунцыа | |
---|---|
італ.: Gabriele D’Annunzio | |
Род дзейнасці | драматург, палітык, ваенны, паэт, журналіст, пісьменнік, эсэіст, сцэнарыст, лётчык, лібрэтыст |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1863(1863-03-12)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1938(1938-03-01)[4][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | атэізм |
Жонка | Maria Hardouin[d] |
Дзеці | Mario D'Annunzio[d], Gabriellino D'Annunzio[d], Ugo Veniero D'Annunzio[d], Renata D'Annunzio[d] і Gabriele Cruillas[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Д’Анунцыа прадстаўнік дэкадансу, які ў яго творах шчыльна пераплятаўся з французскім сімвалізмам і брытанскім эстэтызмам. Самі творы ўяўлялі паварот да натуралізму рамантыкаў і былі адначасова пачуццёвымі і містычнымі. У свой час Д’Анунцыа трапіў пад уплыў нямецкага філосафа Фрыдрыха Ніцшэ, праз якога знайшоў агульныя кропкі ў сваёй літаратурнай і палітычнай дзейнасці.
Хоць Д’Анунцыа ніколі не называў сябе фашыстам, яго называюць прадвеснікам італьянскага фашызму, паколькі яго ідэі і эстэтыка паўплывалі на постаць Беніта Мусаліні.