Габсбургскія Нідэрланды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Габсбургскія Нідэрланды (фр.: Pays-Bas des Habsbourg, нідэрл.: Habsburgse Nederlanden) — гістарычная вобласць Еўропы, якая адпавядае ўладанням дому Габсбургаў у XV—XVIII стагоддзях. У 1482—1556/1581 гадах гэта геапалітычная адзінка адпавядала Ніжнім землям. У эпоху Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі, пачынаючы з 1556 года аж да аддзялення Рэспублікі Злучаных правінцый у 1581 годзе, яе правы на Паўночныя Нідэрланды становяцца спрэчнымі. У 1581—1794 гадах у Паўднёвых Нідэрландах (нідэрл.: Zuidelijke Nederlanden) Габсбургскія Нідэрланды ўваходзяць у склад Іспанскіх (ісп.: Países Bajos Españoles, нідэрл.: Spaanse Nederlanden), а затым Аўстрыйскіх Нідэрландаў (ісп.: Países Bajos Austríacos, нідэрл.: Oostenrijkse Nederlanden, ням.: Österreichische Niederlande).