Гален
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гален (лац.: Aelius Galenus ці Claudius Galenus, грэч. Γαληνός; 129—199 ці 217) — рымскі ўрач і філосаф грэчаскага паходжання[2]. Гален зрабіў каштоўны ўклад у разуменне шматлікіх навуковых дысцыплін, такіх як анатомія[3], фізіялогія, паталогія[4], фармакалогія[5] і неўралогія, а таксама філасофія[6] і логіка.
Гален | |
---|---|
Γαληνός | |
Дата нараджэння | не раней за 129 і не пазней за 131 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 201 і не пазней за 216 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аэлій Нікан[d][1] |
Род дзейнасці | урач-пісьменнік, хірург, біёлаг, нейрабіёлаг, урач, філосаф |
Навуковая сфера | медыцына, анатомія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Распаўсюджанае напісанне імені як Клаўдый Гален (лац.: Claudius Galenus) з’яўляецца толькі ў эпоху Адраджэння і не зафіксавана ў рукапісах; лічыцца, што гэта памылковая расшыфроўка скарачэння Cl. (Clarissimus)[7].
Сын багатага архітэктара, Гален атрымаў выдатную адукацыю, шмат падарожнічаў, сабраўшы вялікую колькасць медыцынскай інфармацыі. Пасяліўшыся ў Рыме, лячыў знатных асоб, стаўшы з цягам часу асабістым урачом некалькіх Рымскіх імператараў.
Яго тэорыі дамінавалі ў еўрапейскай медыцыне на працягу 1300 гадоў. Яго анатоміяй, заснаванай на дыссекцыі малпаў і свіней, карысталіся да з’яўлення ў 1543 годзе працы «Аб будоўлі чалавечага цела» Андрэаса Везалія[8], яго тэорыя кровазвароту праіснавала да 1628 года, калі Уільям Гарвей апублікаваў сваю працу «Анатамічнае даследаванне аб руху сэрца і крыві ў жывёл», у якім даў апісанне ролі сэрца ў кровазвароце[9]. Студэнты медыкі вывучалі Галена да 19 стагоддзя ўключна. Яго тэорыя аб тым, што мозг кантралюе рухі пры дапамозе нервовай сістэмы з’яўляецца актуальнай і сёння.