Гамлет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трагічная гісторыя пра Гамлета, прынца дацкага (англ.: The Tragical Historie of Hamlet, Prince of Denmarke) або проста Га́млет — трагедыя Уільяма Шэкспіра, адна з самых вядомых яго п’ес, і адна з самых знакамітых п’ес у сусветнай драматургіі. Напісана ў 1600—1601 гадах. Гэта самая доўгая п’еса Шэкспіра — у ёй 4042 радкі і 29 551 слова.
Гамлет | |
---|---|
The Tragicall Historie of Hamlet, Prince of Denmarke | |
Жанр | Трагедыя |
Аўтар | Вільям Шэкспір |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1600—1601 |
Дата першай публікацыі | 1603 |
Пераклад на беларускую | Юрка Гаўрук (1935) |
Персанажы | Гамлет[d], King Claudius[d], Gertrude[d], Polonius[d], Афелія[d], Horatio[d], Laertes[d], Rosencrantz and Guildenstern[d], The Ghost[d], Fortinbras[d], The Gravediggers[d], Yorick[d], Rosencrantz[d], Guildenstern[d], Voltemand[d], Cornelius[d], Marcellus[d], Bernardo[d], Francisco[d], Reynaldo[d], Osric[d], First Player[d], Second Player[d], Third Player[d], Fourth Player[d], A Captain[d], Undertaker I[d], Undertaker II[d], Priest[d], Sailor I[d] і Sailor II[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Легенда пра дацкага прыца Гамлета, які помсціць за забойства свайго бацькі яго брату, была вядомая задоўга да Шэкспіра. Асноўныя элементы сюжэту трагедыі ўжо прысутнічаюць ў адпаведным эпізодзе «Дзеяў данаў» Саксона Граматыка[1] і прысвечана першым чынам помсце — у ёй галоўны герой шукае помсты смерці свайго бацькі. Частка даследчыкаў злучаюць лацінскае імя Amletus з ісландскім словам Amloði (amlóð|i m -a, -ar 1) небарака, няшчасны; 2) халтуршчык; 3) дурань, балван.)[2]
Як мяркуюць даследчыкі, сюжэт п’есы запазычаны Шэкспірам з п’есы Томаса Кіда.
Найбольш верагодная дата сачыненняў і першай пастаноўкі 1600-01 (тэатр «Глобус», Лондан). Першы выканаўца загалоўнай ролі — Рычард Бёрбедж; Шэкспір гуляў цень бацькі Гамлета.[3]