Гара Маат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гара Маат (лац.: Maat mons) — самы высокі венерыянскі вулкан і другая паводле вышыні вяршыня Венеры. Названы ў гонар старажытнаегіпецкай багіні праўды і справядлівасці Маат. Размешчаны ў вобласці Атлы паблізу гор Узы і Ангвуці, каардынаты цэнтра — 0° 30' Пн. Ш., 194° 36' У. Д.[2]
Гара Маат | |
---|---|
Вышыня вяршыні | 8800 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гара Маат узвышаецца амаль на 5 км над ваколіцамі[3] і на 8,8 км[1] (паводле іншых дадзеных, 8,3 км[4][5]) над сярэднім узроўнем паверхні Венеры. Гэта робіць яе другой паводле вышыні вяршыняй планеты пасля гор Максвела (якія вышэй за яе больш чым на 1 км)[6], і самым высокім на планеце вулканам. Атмасферны ціск на вяршыні гары Маат на 40 % ніжэй, чым на сярэднім узроўні паверхні, і складае 55 бар[4].
З дапамогай касмічнага апарата «Магелан» былі атрыманы выявы вулкана. Шэраг дадзеных гавораць пра тое, што вулкан быў актыўны параўнальна нядаўна[4].