Гастрыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гастрыт (лац.: gastritis, ад стар.-грэч.: γαστήρ (gaster) «страўнік» + -itis запаленчыя альбо запаленча-дыстрафічныя змены слізістай абалонкі) — запаленчае захворванне слізістай абалонкі страўніка. Развіццё гастрыта абумоўлена экзагеннымі (доўгае парушэнне харчавання, пераяданне, аднастайнае харчаванне, злоўжыванне алкаголем, нікацінам і розныя іншыя інтаксікацыі і інфекцыі) і эндагеннымі (функцыянальныя парушэнні нервовай сістэмы, нервова-рэфлекторнае ўздзеянне з розных пашкоджаных органаў - кішэчніка, жоўцевага пузыра і інш.) фактарамі. У залежнасці ад характару, інтэнсіўнасці і працягласці дзеяння раздражняльніка, які выклікаў гастрыт, а таксама супраціўляльнасці арганізму, паўтаральнасці рэцыдываў вызначаецца форма гастрыта. Адрозніваюць гастрыт востры і хранічны, ачаговы і дыфузны, з падвышанай або паніжанай кіслотнасцю, гіпертрафічны, атрафічны, эразіўны, паліпозны.