Герб Брагіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Бра́гіна — афіцыйны геральдычны сімвал Брагіна, гарадскога пасёлка Гомельскай вобласці.
Хуткія факты Герб Брагіна, Дэталі ...
Герб Брагіна | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Брагін |
Зацверджаны | 10 красавіка 2001 |
Шчыт |
іспанскі |
Заснаванне | 10 красавіка 2001 |
Закрыць
Апісанне: іспанскі шчыт рассякае ўвагнутае вастрыё, накіраванае ўверх: у левай частцы ў сярэбраным полі Трызуб чырвонага колеру, сімвал полацкага князя Ізяслава, у правай — у чырвоным полі герб «Калюмны» сярэбранага колеру, у ніжняй — у блакітным полі герб «Карыбут».
Герб і сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 10 красавіка 2001 года пад № 55.
Аўтар герба і сцяга Брагіна — мастак Г. С. Жалняркевіч.