Герб астравоў Трыстан-да-Кунья
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб астравоў Трыстан-да-Кунья зацверджаны ў 2002 годзе, раней на астравах выкарыстоўваўся герб Вострава Святой Алены.
Хуткія факты Герб астравоў Трыстан-да-Кунья, Дэталі ...
Закрыць
Герб уяўляе сабой перасечаны на блакіт і срэбра шчыт, у поле якога пераменна афарбаваны ромб, які суправаджаецца пераменна афарбаванымі альбатросамі, па два ў блакіце і срэбры. На шчыце сярэбраны шлем, увянчаны стылізаванай марской каронай. У нашлемніку блакітная лодка. Шчыт падтрымліваюць амары натуральнага колеру. Знізу сярэбраная стужка, на якой блакітнымі літарамі напісаны дэвіз: Our faith is our strength.