Голад ва Усходняй Афрыцы (2011)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Голад ва Усходняй Афрыцы 2011 года — гуманітарная катастрофа, якая па даных міжнародных арганізацый пагражае каля 11,5 мільёнам чалавек, першым чынам у Самалі (3,7 мільёнаў), Эфіопіі (4,8 мільёнаў), Кеніі (2,9 мільёнаў) і Джыбуці (164 тысяч).[1] Харчовы крызіс закрануў таксама Эрытрэю і іншыя усходнеафрыканскія дзяржавы, па якіх, аднак, няма дакладнай статыстыкі. Паводле міжнароднага фонду дапамогі дзецям ЮНІСЕФ, галадаюць каля двух мільёнаў дзяцей у рэгіёне, а каля 500 тысяч з іх знаходзяцца ў стане, небяспечным для жыцця, што ў параўнанні з 2009 годам з'яўляецца павелічэннем у паўтара разы. Па даных ААН у рэгіёне мае месца «наймацнейшая засуха за апошнія 60 гадоў», а сітуацыя з'яўляецца самай буйнай гуманітарнай катастрофай у свеце на ліпень 2011 года.[2]