Грын’ерд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Востраў Грын’ерд ([ˈɡrɪnjərd]? GRIN-yərd;[1] англ.: Gruinard Island, шатл. гэл.: Eilean Ghruinneard) — невялікі востраў авальнай формы ля ўзбярэжжа Шатландыі, даўжынёй прыблізна 2 км і шырынёй каля 1 км. Знаходзіцца ў заліве Грын'ерд Бэй, амаль пасярэдзіне між населенымі пунктамі Гайрлох і Алапул. Адлегласць ад узбярэжжа непасрэдна Шатландыі да найбліжэйшай кропкі вострава складае крыху больш за 1,1 км. Да канца 20-га стагоддзя востраў з’яўляўся небяспечным для пражывання усіх відаў млекакормячых з-за праведзеных там іспытаў біялагічнага ўзбраення, а менавіта сібірскай язвы.
Хуткія факты Востраў Грын'ерд, Характарыстыкі ...
Востраў Грын'ерд | |
---|---|
англ. Gruinard Island, гэльск. Eilean Ghruinneard | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1,96 км² |
Найвышэйшы пункт | 106 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
57°53′30″ пн. ш. 5°28′00″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Унутраныя Гебрыды |
Акваторыя | Грын'ерд Бэй |
Краіна | |
Рэгіён | Шатландыя |
Раён | Рос-энд-Кромарці |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць