Грэка-турэцкі абмен насельніцтвам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэка-турэцкі абмен насельніцтвам — прымусовы абмен насельніцтвам Грэцыі, Турцыі і Балгарыі ў 1923 годзе. Стаў вынікам паражэння Грэцыі ў Другой грэка-турэцкай вайне 1919—1922 і заключэння Лазанскага мірнага дагавора. У грэчаскую гістарыяграфію ўвайшоў як «Малаазіяцкая катастрофа» (грэч. Μικρασιατική καταστροφή).
Абмен закрануў каля 2 мільёнаў чалавек і насіў прымусовы характар, асабліва ў стаўленні да грэчаскага насельніцтва Малой Азіі і Усходняй Фракіі. Галоўная мэта абмену — гамагенізацыя нацыянальнага складу дзяржаў, якія ўтварыліся на тэрыторыі былой Асманскай імперыі і прадухіленне развіцця сепаратызму з боку патэнцыйных этнарэлігійных меншасцей.