Грэнада
астраўная краіна ў Паўночнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэна́да (англ.: Grenada) — дзяржава на аднайменным востраве паўднёвай часткі астравоў Грэнадзіны ў архіпелагу Малыя Антыльскія астравы ў Карыбскім моры. Плошча тэрыторыі — 344 кв. км. Колькасць насельніцтва — каля 90 тыс. (ліп. 2007); больш 90 % — негры і мулаты. Сталіца — Сент-Джорджэс (каля 35 тыс.; ліп. 2007).
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Заўсёды ўсведамляючы Бога, мы імкнёмся наперад, будуем і развіваемся як адзіны народ (англ.: Ever conscious of God we aspire, build and advance as one people)» | |||||
Гімн: «Hail Grenada» | |||||
Дата незалежнасці | 7 лютага 1974 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Сент-Джорджэс | ||||
Найбуйнейшы горад | Сент-Джорджэс | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Генерал-губернатар Прэм’ер-міністр | Карл III Сесіл Ла Грэнейд Кіт Мітчэл | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 217-я ў свеце 344 км² 1,6 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2005) • Шчыльнасць | 89 502 чал. (197-я) 672 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2004) • На душу насельніцтва |
$823 млн. (178-ы) $9000 | ||||
Валюта | Усходне-карыбскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gd | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GD | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GRD | ||||
Код МАК | GRN | ||||
Тэлефонны код | +1-473 | ||||
Часавыя паясы | −4 |
Закрыць
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — 7 акруг. Дзяржаўная мова — англійская. Большасць вернікаў — каталікі. Нацыянальнае свята — 7 лютага (1974) — Дзень незалежнасці. Грашовая адзінка — усходнекарыбскі долар.
Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.