Гімн Рыега
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гімн Рыега (ісп. El Himno de Riego) — іспанская песня. Словы былі напісаныя ў 1820 годзе, іх аўтар (хутчэй за ўсё) Эварыста Фернандэс дэ Сан Мігель (Evaristo Fernández de San Miguel), у тым жа годзе яна і была спетая на дэкларацыі Рыега, якая пачалася 1 студзеня. Верагодна, тады для песні ўжывалася іншая мелодыя. Музыка, што дайшла да нашых дзён, была напісаная невядомым аўтарам, хаця часам аўтарства надаецца валенсійцу Хасэ Гомісу (José Melchor Gomis y Colomer).
Першапачаткова гэта быў верш, прысвечаны іспанскаму генералу Рафаэлю Рыега-і-Нуньесу. У 1822 г. Хасэ Гоміс (José Melchor Gomis y Colomer) напісаў пад яго музыку, пасля чаго песня стала дзяржаўным гімнам Іспаніі да заканчэння ліберальнага трохгоддзя (да 1823), пасля была скасаваная на карысць Марша грэнадзёраў (La Marcha Granadera, цяпер вядомы як Каралеўскі марш — La Мarcha Real, сёння з’яўляецца гімнам Іспаніі), які быў гімнам раней.
Як і Марсельеза, песня была напісаная дзеля матывацыі войска падчас рэвалюцыі ў Іспаніі, якая пачалася ў 1820 годзе.
Таксама ўсталёўвалася ў якасці гімна падчас Першай і Другой Іспанскіх Рэспублік (адпаведна ў 1873-м і ў 1931-м), але скасоўвалася з іх заняпадам (адпаведна ў 1874-м і 1939-м).