Дабруджа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дабру́джа (рум.: Dobrogea, балг.: Добруджа, турэцк.: Dobruca), таксама Задунаўе — гістарычная вобласць на поўначы Балканскага паўвострава, на тэрыторыі сучасных Румыніі і Балгарыі. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя Дабруджа, стратэгічна размешчаная каля важнай дэльты Дуная стала аб'ектам тэрытарыяльных спрэчак паміж Расійскай імперыяй, Асманскай імперыяй, Румыніяй і Балгарыяй.