Дама з Асера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дама з Асера (фр.: La Dame d’Auxerre) — луўрская кора вышынёй 65 см, выяўленая супрацоўнікам Луўра ў склепе музея ў Асеры ў 1907 годзе. Датуецца сярэдзінай VII стагоддзя да н. э. На твары фігуры іграе архаічная ўсмешка, яе валасы прыбраны на егіпецкі манер, стан вузкі, як у мінойскіх багінь. Паходжанне статуэткі выклікае спрэчкі. Верагодна, яна была знойдзена на Крыце, магчыма, у Элефтэрнах. Акалічнасці, пры якіх яна патрапіла ў правінцыйны Асер, загадкавыя.