Джон Бардзін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Бардзін (англ.: John Bardeen, 23 мая 1908, Медысан, штат Вісконсін, ЗША — 30 студзеня 1991, Бостан, штат Масачусетс, ЗША) — амерыканскі фізік, адзіны чалавек, які атрымаў дзве Нобелеўскія прэміі па фізіцы: у 1956 г. за транзістар сумесна з Уільямам Брэдфардам Шоклі і Уолтарам Братэйнам і ў 1972 г. за асноватворную тэорыю звычайных звышправаднікоў сумесна з Леонам Нілам Куперам і Джонам Робертам Шрыферам. Цяпер гэтая тэорыя завецца тэорыяй Бардзіна-Купера-Шрыфера, ці проста БКШ-тэорыя. Член Нацыянальнай АН ЗША (1954), Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗША (1972). Замежны член Акадэміі навук СССР (1982).
Джон Бардзін | |
---|---|
англ.: John Bardeen | |
Дата нараджэння | 23 мая 1908(1908-05-23)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1991(1991-01-30)[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Charles Russell Bardeen[d] |
Жонка | Jane Maxwell[d] |
Дзеці | James M. Bardeen[d] і William A. Bardeen[d] |
Род дзейнасці | фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, інжынер-электрык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Юджын Вігнер[7] |
Вядомы як | двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, адзін з вынаходнікаў транзістара |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Сцюарта Балантайна[d] (1952) прэмія Гаральда Пендэра[d] (1988) прэмія Олівера Э. Баклі па фізіцы кандэнсаванага стану[d] (1954) Медаль пашаны IEEE[d] (1971) Fritz London Award[d] (1962) медаль Франкліна[d] (1975) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (3 мая 1973) медаль Джона Скота[d] (1954) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1929 г. скончыў Вінсконсінскі, у 1936 г. Прынстанскі ўніверсітэты. З 1935 года ў Гарвардскім, з 1938 — у Мінесоцкім універсітэце. З 1945 г. у «Bell Telephone Laboratories». З 1945 года прафесар Ілінойскага ўніверсітэта.